Пісьменнік Анатоль Бароўскі сустрэўся з будучымі педагогамі

У цэнтры: Анатоль Бароўскі і Лявон Сляпцоў

Выкладчык беларускай мовы і літаратуры Лявон Сляпцоў трымае цесную сувязь з беларускімі пісьменнікамі і запрашае іх да сябе.

Вечарына адбылася напярэдадні сумнай даты – дня кастастрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Таму першая частка імпрэзы прайшла пад рубрыкай “Пад Чарнобыльскай зоркай”. Таму і верш быў прысвечаны гэтай тэме:

Я – з чарнобыльскай зоны.

Я тут жыў і памёр.

Тут канае і сёння

Мой ля Прыпяці Бор.

Тут у бортні да верху

Пчолы носяць свой мёд, –

так ад веку да веку

і так з году ў год.

І няўцям працаўніцам –

Долу мёд той цячэць…

Тых прысмакаў баіцца

Чалавек – бо то – смерць.

Сустрэча прайшла ў форме дыялогу пісьменніка з чытачамі, якія дзякуючы арганізатарам змаглі даведацца шмат новага пра творчы шлях Анатоля Бароўскага. У конкурсе на лепшае пытанне, што праводзіўся сярод гледачоў-ліцэістаў, першае месца падзялілі І. Більскі і А. Ткачэнка.

Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП