Пісьменнік Уладзімер Арлоў выступіў у Гомелі

На працягу амаль трох гадзінаў адбылася жывая гутарка з пісьменнікам, ён адказаў на дзясяткі пытанняў зацікаўленых чытачоў. Літаратар апавядаў пра тое, як ён працаваў над сваімі творамі, з якімі цяжкасцямі сутыкаўся падчас збору матэрыялаў у савецка-камуністычныя часы.

Уладзімір Кацора прадстаўляе госця

З сотняў імёнаў, якія былі ўключаны ў кнігу “Імёны свабоды”, многія належалі гамяльчанам. І апошняе з іх – Міхася Жызнеўскага, які загінуў на Майдане.

Уладзімер Арлоў

Цягам імпрэзы Уладзімер Арлоў чытаў свае вершы і кароткія апавяданні.

Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП