Пісьменнікі пачалі вучыцца з лістапада
15 лістапада ў Мінску прайшлі першыя семінары з пісьменніцай Людмілай Рублеўскай і літаратуразнаўцам Ганнай Бутырчык, гутарка са старшынём СБП Барысам Пятровічам, а таксама знаёмства з куратарамі Школы Юліяй Цімафеевай і Аленай Казловай, якія расказалі пра тое, як будзе адбывацца навучальны працэс.
Практычныя заняткі ў Школе, якая працуе ўжо трэці год пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, таксама будзе весці пісьменніца Наталка Бабіна. У межах асобных майстар-класаў і лекцыяў навучэнцы будуць сустракацца з запрошанымі гасцямі — беларускімі і замежнымі пісьменнікамі і навукоўцамі.
Прэсавая служба СБП
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг