Пісьменнікі, сябры СБП наведалі Гомель

15 сакавіка адбылася творчая сустрэча пісьменнікаў, сябраў СБП з навучэнцамі  і педагогамі Гомельскага абласнога дзяржаўнага ліцэя.

Выступае Барыс Пятровіч

Галоўны рэдактар часопіса “Дзеяслоў”, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч распавёў пра кніжныя навінкі, а таксама пра выданні, створаныя гомельскімі літаратарамі.

Алесь Камоцкі, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч

Выступ працягнуў паэт, аўтар і выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

У межах вечара пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, першы намеснік старшыні СБП Алесь Пашкевіч прэзентаваў сваю новую кнігу “Сімъ побЂдиши”.

Яўген Сергіеня і Барыс Пятровіч

Паэт Усевалад Сцебурака пазнаёміў гамяльчан са сваёй творчасцю.

Злева направа: Таіса Мельчанка, Ларыса Раманава, Барыс Пятровіч, Генадзь Лапацін, Анатоль Бардоўскі, Яўген Сергіеня 

Прыемна адзначыць, што на сустрэчу завіталі таксама і прадстаўнікі гомельскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, сярод якіх — Ларыса Раманава, Таіса Мельчанка, Яўген Сергіеня, Анатоль Бардоўскі, Генадзь Лапацін.

Прэсавая служба СБП