Пісьменніцы Вера Буланда і Галіна Каржанеўская выступілі ў Пліскай школе

Вучні разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Чакур Яўгеніяй Паўлаўнай падрыхтавалі некалькі невялікіх п’ес Г. Каржанеўскай, цікава распавялі аўдыторыі пра гасцей сустрэчы, прыўрочанай да Дзён роднай мовы. Пасля чаго далі слова В. Буланда і Г. Каржанеўскай.

Яўгенія Чакур і Вера Буланда

Пісьменніцы расказвалі пра сябе, сваю творчасць, адказвалі на пытанні вучняў. Шмат агульнага заўважылі паміж сабой як Вера Буланда, так і Галіна Каржанеўская. Адзначыўшы толькі розніцу: адна піша п’есы, а другая іх ставіць на сцэне.

Былі сапраўдныя сюрпрызы для гасцей Пліскай школы. У зале прысутнічала былая вучаніца Г. Каржанеўскай, якая працуе ў гэтай школе. Яна кветкамі і цёплымі словамі ўдзячнасці вітала сваю былую настаўніцу. А для Веры Буланда вучні прачыталі яе вершы, якія ім вельмі спадабаліся.

Паэтэса Вера Буланда прачытала вершы вядомых беларускіх паэтаў, свае вершы, адказала на пытанні цікаўных вучняў, пачула сапраўдныя выступы дасведчаных у беларускай паэзіі, за што ўсе актыўныя суразмоўцы былі ўзнагароджаны ад кампаніі “Будзьма беларусамі” паштоўкамі “Мы – адметныя”, “Не маўчы па-беларуску”, майкамі і торбачкамі з “Цмокамі” і “Культура паляпшае жыццё”.

budzma.by