Пісьменніцкія сустрэчы ў Берасці — 15 кастрычніка

15 кастрычніка у Берасці ў адукацыйна-асветніцкім цэнтры імя Калесніка пры філалагічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна адбудзецца літаратурная сустрэча з удзелам Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Алеся Каско, Васіля Жуковіча, Леаніда Філатава і Івана Мельнічука.

У межах сустрэчы публіцы будзе прадстаўленая новая кніга Васіля Жуковіча “Арабінавая ноч” з серыі “Кнігарня пісьменніка”.

А 15-ай гадзіне ў Цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Узбярэжная Ф. Скарыны, 32)  пройдзе прэзентацыя кнігі старшыні берасцейскай філіі СБП Івана Мельнічука “Добрыя падказкі”.

Завершыць праграму аўтограф-сесія Васіля Жуковіча і Івана Мельнічука, што адбудзецца ў кнігарні “Іскра” (вул. Пушкінская, 4). Пачатак а 17-ай гадзіне.

 Запрашаем усіх ахвотных!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"