Пісьмянкоў луг сабраў сяброў

Невыпадкова «Пісьмянкоў луг» мае ганаровы статус абласнога.

Па словах начальніка ўпраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Сінкаўца, не за гарамі той час, калі «Пісьмянкоў луг» набудзе статус рэспубліканскага свята паэзіі і аўтарскай песні.

У гэтым годзе першы дзень, 24 траўня, быў цалкам прысвечаны паэзіі. У дзіцячай школе мастацтваў майстры слова чыталі свае творы, вершы Алеся Пісьмянкова.

Фелікс Шкірманкоў

У другі дзень свята перамясцілася на малую радзіму Алеся  —  у вёску Бялынкавічы, дзе на Пісьмянковым лузе была і канцэртная, і конкурсная праграмы. Прагучалі выступы літаратараў  Магілёўшчыны, сярод якіх асаблівай паэтычнай узнёсласцю вызначыўся паэт-франтавік, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Фелікс Уладзіміравіч Шкірманкоў.

Народныя майстры з дзесяці раёнаў Магілёўшчыны разгарнулі свае выставы. Восем раёнаў прадставілі літаратурныя экспазіцыі аб сваіх пісьменніках-земляках. Непаўторнае баявое мастацтва паказвалі ўдзельнікі ваенна-гістарычнага рэканструктарскага клуба «Ратнік».  А ўвечары былі вогнішча і, вядома, песні пад гітару.

Ул. інфармацыя Магілёўскага аддзялення ГА “СБП”  і  паводле сайта www.golk.by

Фотаздымкі Ігара Кавалёва і Уладзіміра Рыжанкова