Публічная лекцыя Анке Хенніг — 28 красавіка

Анке Хенніг

Эксперыментальны раман з канца ХІХ стагоддзя да сённяшняга дня стварае асаблівую форму асінхроннага сучаснасці. Яго аўтары — Вірджынія Вульф і Сэмюель Бэкет у Англіі, Томас Пінчан у Амерыцы, Алан Роб-Грые і Клод Сымон у Францыі, Роберт Вальзер, Вольфганг Хільдэсхаймер і Кевін Венэман у Германіі, Іван Бунін, Сяргей Траццякоў і Уладзімір Сарокін у Расіі і многія іншыя — ажыццяўляюць крытыку гісторыі, дэфармаванай апаратамі ўлады.

Вынікам гэтай крытыкі становіцца задача сінхранізацыі мноства глабальных пунктаў гледжання на сучаснасць і мінулае. Яе найважнейшы прадукт — новыя формы суб'ектыўнасці і супольнасці, якія ствараюцца мастацтвам, сілкуюцца неаліберальным капіталам і засведчаныя Інтэрнэтам (Пітэр Осбарн). На месца суб'ектыўнасці чытача рэалістычнага рамана прыходзіць альтэрмадэрнісцкі суб'ект чытання, які актыўна мяняе самога сябе ў судакрананні з героямі твора (метаноя).

Найважнейшай жа формай супольнасці становіцца інтэрнэт-супольнасць, а таксама пасяленні і перамяшчэнні мігрантаў у посткаланіяльнай прасторы паміж «першым» і «трэцім» светамі.

У дыскусіі будзе прапанавана абмеркаваць новыя тыпы супольнасцяў і ідэнтычнасці, якія існуюць перш за ўсё ў еўрапейскіх прасторах, якія перажылі ў ХХ стагоддзі радыкальныя сацыяльныя рэвалюцыі.

Аб'ектам разгляду стануць у тым ліку праекты Артура Клінава пра Мінск і альманах pARTisan, а таксама «сакрэтны раман Альгерда Бахарэвіча» — В. Гаўф. Халоднае сэрца: казка. Пасьлямова і пераклад Альгерда Бахарэвіча (Мн., 2009).

Аб лектарцы

Анке Хенніг (Anke Hennig) — навуковая супрацоўніца даследчага цэнтра «Эстэтычны вопыт пад знакам размежавання мастацтваў» (Свабодны ўніверсітэт, Берлін). Вывучала сучасную нямецкую літаратуру і рускую філалогію ва ўніверсітэтах Берліна, Бохума і Масквы, у 2005 г. абараніла дысертацыю аб савецкай кінадраматургіі 1930-х гг.

Удзельніца групы па даследаванні рускага кіно (UCL, Лондан) і стыпендыятка Фулбрайта ў Нью-Ёркскім універсітэце (2012). Прадстаўляла вынікі сваіх даследаванняў у Маскве, Кембрыджы, Лондане, Фларэнцыі, Вене, Нью-Ёрку, Вашынгтоне, Бохуме, Лейпцыгу. У цяперашні час займаецца стварэннем навуковай групы «Рэтрафармалізм» і плануе распрацоўку паэтаноміі сучаснага мастацтва.

Апошнія публікацыі (у сааўтарстве): Metanoia, co-authored with Armen Avanessian. Berlin: Merve 2014 и Der Präsensroman [The Present-Tense Novel], co-edited with Armen Avanessian; in series Narratologia, vol. 36. Berlin and New York: de Gruyter, 2013.

Мова лекцыі: руская

Уваход вольны!

Онлайн-трансляцыю лекцыі глядзіце на сайце http://n-europe.eu/eurocafe.

n-europe.eu