Пяты нумар літаратурнага альманаха "Жырандоля" прэзентаваны ў Берасці

У першым шэрагу злева направа: Іван Мельнічук, Алесь Каско, Лявон Валасюк

Сёлетні нумар альманаха года стаўся пятым, сабраўшы ў чарговы раз пад сваёй вокладкай як маладых аўтараў-пачаткоўцаў, так і сталых творцаў.

Барыс Пятровіч

Алесь Пашкевіч

Прэзентацыя адбылася ў Берасцейскай абласной бібліятэцы імя Максіма Горкага.

На сустрэчы прысутнічалі Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч, першы намеснік Старшыні Алесь Пашкевіч, памочнік Старшыні Усевалад Сцебурака.

Мікалай Аляксандраў, галоўны рэдактар газеты "Брестский курьер"

Мікола Сянкевіч

На вечарыне прысутнічалі сябры рэдкалегіі: Мікалай Аляксандраў, Лявон Валасюк, Алесь Каско, Іван Мельнічук, Мікола Сянкевіч, Аляксей Філатаў.

Іван Мельнічук

Наведалі імпрэзу аўтары альманаха Іван Арабейка, Святлана Варонік, Ярына Дашына, Васіль Дэбіш, Алесь Паплаўскі, Генадзь Праневіч, Сяргей Цыплюк. Сярод прысутных былі студэнты берасцейскіх ВНУ, неабыякавая публіка і прэса.

Алесь Каско

Прамоўцы распавялі публіцы пра працэс стварэння альманаха, абмеркавалі складанасці і агучылі планы на будучае. Прагучалі ўрыўкі твораў, а таксама вершы славутае паэткі Ніны Мацяш, якой сёлета споўнілася б 70 год.

Прэсавая служба СБП

Фота: Аляксандр Кухацкаволец