Пятро Васючэнка і казка

«Добры канец казкі – гэта распаўсюджаны стэрэатып. Гэта нам так хацелася б. Насамрэч сумных фіналаў болей...». Колькі эпохаў і канцоў свету хаваецца ў казцы «Курка Рабка»? Што вылечыла ад дэпрэсіі рака? Як уратаваўся старажытны Піліпка-сынок? І чаму самае нешчаслівае – жыта? У чым увогуле спецыфіка беларускае казкі, якую гэтак любяць немцы і якая ў разы багацейшая за расейскую і ўкраінскую паводле колькасці сюжэтаў? Беларуская народная казка ніколі не падвядзе! Чытайце яе ў любым узросце – ад 4-х да 104-х, – заклікае казачнік, філолаг і літаратурны крытык Пятро Васючэнка.

belsat.eu