Пятровіч, Акулін і Дранько-Майсюк у Баранавічах 6 красавіка

У межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" 6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Баранавічы, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы:

11.00. Філфак Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Паркавая, 62);
15.30. Баранавіцкая СШ №21.
17.30. Польскі клуб

Барыс Пятровіч — празаік, працаваў у абласным і рэспубліканскім друку. З 1990 — адказны сакратар штотыднёвіка "Літаратура і мастацтва". З 2002 — галоўны рэдактар літаратурнага часопіса "Дзеяслоў". Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993). Аўтар кніг прозы "Ловы" (1992), "Сон між пачвар", "Шчасце быць", "Жыць не страшна: фрэскі" (2008).

Эдуард Акулін — паэт, перакладчык, бард. Аўтар кніг паэзіі "Лес дзённага асвятлення", "Пяшчота ліўня", "Крыло анёла", "Радно", “Непрычалены човен”, галоўны рэдактар часопіса "Верасень".

Леанід Дранько-Майсюк — паэт, з 1982 — рэдактар выдавецтва "Мастацкая літаратура". Сябра СП СССР (з 1984). Аўтар зборнікаў паэзіі "Вандроўнік" (1983), "Над пляцам" (1986), "Тут" (вершы, паэмы, эсэ, 1990), драматычнай містэрыі "На Каляды" і інш.

budzma.org