«Пяцісотгоднасць» адсвяткавалі ў Мінску і Пружанах

10 лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна творца пазнаёмілася з членамі творчага аб’яднання “Рэзананс”. Валянціна Осіпава нагадала слухачам пра асветніцкую дзейнасць Францішка Скарыны, правяла віктарыну. Наведнікі аб’яднання “Рэзананс” таксама падзяліліся сваёй творчасцю. Гучалі музычныя творы, цудоўныя, шчырыя вершы, у якіх уздымаліся тэмы дабрыні і міласэрнасці. Выступіла спявачка Ксенія Любенская.

16 лютага Валянціна Осіпава па запрашэнні заснавальніка Мядовай прэміі Міколы Папекі наведала Пружаншчыну.

Імпрэза адбылася ў Ліноўскай сярэдняй школе. Паэтка пазнаёміла вучняў з уласнай творчасцю і расказала пра акцыю “500-годнасць”, якая праходзіць зараз у краіне з нагоды святкавання 500-годдзя беларускага кнігадруку. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў інтэлектуальна- гістарычнай віктарыне.

Ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” наведнікі вечарынаў і ўласна бібліятэкі на памяць атрымалі часопісы і кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"