«Пяцісотгоднасць» наведала Віцебск

Настасся Лазебная, Алесь Пашкевіч, Усевалад Сцебурака

Старшыня Віцебскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Настасся Лазебная, што вяла ўрачыстую імпрэзу ў вялікае чытальнае залі ўніверсітэта, распавяла пра новы нумар калектыўнага зборніка віцебскіх творцаў і пра сваю працу над ім.

Слова ўзялі наступныя аўтары: выкладчык універсітэта і паэт Уладзімір Папковіч, паэты Аляксандр Пішчык, Марыя Санько, Марына Манака, Ірына Фёдарава, Фелікс Бейнер.

Выступае Уладзімір Папковіч

Першы намеснік Старшыні ГА “СБП” Алесь Пашкевіч прадставіў новы 81-ы нумар часопіса “Дзеяслоў” і газету “Літаратурная Беларусь”, заахвоціўшы сталых і маладых аўтараў да супрацы з выданнямі.

Алесь Пашкевіч і Усевалад Сцебурака

Уверсе: выступае Аляксандр Пішчык; Марына Манака, унізе: Настасся Лазебная, Фелікс Бейнер

У другой частцы сустрэчы аўдыторыі былі прапанаваныя лекцыя-прэзентацыя і віктарына, прысвечаныя 500-гадоваму юбілею беларускага друку, кампанію па святкаванні якога сёлета распачалі “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Гледачы з дамогай Усевалада Сцебуракі, што выконваў ролю спікера ў гэтай частцы сустрэчы, пазнаёміліся з адметнымі фактамі з гісторыі нашай кніжнасці і паспрабавалі свае сілы ў развязванні загадак ды цікавостак. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі прызы.

Ірына Саматой, Усевалад Сцебурака, Алесь Пашкевіч

Таксама па ласкавым запрашэнні выкладчыцы і загадчыцы музея Ірыны Саматой Алесь Пашкевіч і Усевалад Сцебурака наведалі Народны літаратурны музей універсітэта, дзе азнаёміліся з экспазіцыяй ды дамовіліся пра далейшую супрацу з адукацыйнай установай.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"