Пяцісотгоднасць: назаві 20 знакавых кніг!

Яны выдаваліся з рознай інтэнсіўнасцю, на што ўплывалі абставіны і знешнія, і ўнутраныя. І ўсе гэтыя кнігі з’яўляюцца нашай культурнай спадчынай, аднаўленнем, папаўненнем і ўзбагачэннем якой займаецца ўжо сённяшняе пакаленне беларусаў.

З нагоды славутага для нашага народа юбілею, які гістарычна сведчыць пра беларусаў як прагрэсіўную і адукаваную нацыю, Згуртаванне “Бацькаўшчына” і Саюз беларускіх пісьменнікаў у межах абвешчанай кампаніі “Пяцісотгоднасць” запрашаюць разам скласці рэйтынг найбольш знакавых кніг за 500 гадоў беларускага кнігадруку.

Арганізатары просяць вызначыць не лепшую, а найбольш важную кнігу для нашай краіны: аўтарскую ці перакладную, рэнесансную ці новачасную, самае галоўнае – тую, што зрабіла ў свой час уплыў на грамадства ці на пэўную сферу і паўплывала на фармаванне беларускай нацыі.

Прапануем як аснову для абмеркавання спіс з 50-ці кніг. Дапоўніце яго ў каментарах іншымі найменнямі, якія вы лічыце важнымі і якія, на вашу думку, вартыя таго, каб трапіць у 20 самых важных кніг за пяцісотгоддзе. Спіс закрываецца 23 кастрычніка, а 24-га мы абвесцім галасаванне і будзем разам выбіраць ТОП-20 знакавых кніг Беларусі.

1. Францыск Скарына – “Біблія”

2. Фанцыск Скарына – «Малая падарожная кніжыца»

3. Сымон Будны – «Катехізіс»

4. Васіль Цяпінскі – «Евангелле»

5. Мікола Гусоўскі – «Песня пра зубра»

6. «Статут Вялікага княства Літоўскага»

7. Ян Вісліцкі – “Пруская вайна”

8. Андрэй Волан – “Аб палітычнай і грамадзянскай свабодзе”

9. Сімяон Полацкі – “Сад шматколерны”

10. Саламея Пільштынава – “Авантуры майго жыцця”

11. Казімір Лашчынскі – “Трактат аб неіснаванні Бога”

12. Адам Міцкевіч – “Дзяды”

13. Адам Міцкевіч – “Пан Тадэвуш”

14. Ян Баршчэўскі – “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”

15. Іван Насовіч – “Слоўнік беларускай гаворкі”

16. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – “Пінская шляхта”

17. Францішак Багушэвіч – “Дудка беларуская”

18. Яўхім Карскі -“Белорусы”

19. Янка Купала – “Жалейка”

20. Якуб Колас – “Новая зямля”

21. Максім Багдановіч -“Вянок”

22. Вацлаў Ластоўскі – “Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік”

23. Максім Гарэцкі – “На імперыцялістычнай вайне”

24. Ігнат Абдзіраловіч (Канчэўскі) – “Адвечным шляхам”

25.Ядвігін Ш. – “Золата”

27. Лукаш Калюга – “Нядоля Заблоцкіх”

28. Натальля Арсеньева – “Пад сінім небам”

29. Андрэй Мрый – “Запіскі Самсона Самсуя”

30. Уладзімір Жылка – “На ростані”

31. Міхась Зарэцкі – “Голы звер”

32. Францішак Аляхновіч – “У кіпцюрах ГПУ”

33. Кузьма Чорны – “Сястра”

34. Сяргей Пясецкі – “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”

35. Уладзімір Дубоўка – “Выбраныя творы”

36. Іван Мележ – “Людзі на балоце”

37. Янка Брыль – “Золак, убачаны здалёк”

38. Янка Брыль, Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік — “Я з вогненнай вёскі”

39.Васіль Быкаў – “Знак бяды”

40.Міхась Стральцоў – “Выбранае”

41. Уладзімір Караткевіч – “Каласы пад сярпом тваім”

42. Ларыса Геніюш – “Споведзь”

43. Янка Юхнавец – “Яно”

44. Святлана Алексіевіч – «У войны не женское лицо»

45. Мікола Ўлашчык – «Была такая вёска»

46. Ян Пятроўскі – “Плятон” (кнігі дыялогаў Платона, перакладзеныя з старагрэцкай мовы).

47. Аляксандр Грыцанаў – “История философии» (энцыклапедыя)

48. Рыгор Барадулін – “Здубавецце”

49. Уладзімір Абушэнка – «Основания культурсоциологии»

50.Уладзімір Конан – “Адам Бабарэка”

budzma.by