«Пяцісотгоднасць» у Вілейцы
Зміцер Бартосік і Усевалад Сцебурака
Перад гасцямі ў рэдакцыі газеты “Волат” Зміцер Бартосік выступіў найперш як журналіст радыё “Свабода”, які распавёў пра сваю шматгадовую працу па збіранні жывой вуснай гісторыі Беларусі. Ён зачытаў шэраг цікавых фрагментаў з новай кнігі "Быў у пана верабейка гаварушчы", адказаў на пытанні з залы і праспяваў некалькі песняў у фінале выступу.
Таксама ўдзел у вечарыне ўзяў памочнік старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Усевалад Сцебурака. Аўдыторыі была прадстаўленая сёлетняя кампанія “500-годнасць”, прысвечаная юбілею беларускага кнігадрукавання, якую праводзіць культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі” сумесна з ГА “СБП”.
Зміцер Бартосік
Напрыканцы сустрэчы гледачы атрымалі кнігі з аўтографам аўтра, памятныя прызы ды нумары часопіса “Дзеяслоў”.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"