“РУСКАЯ ПРЭМІЯ" НАЗВАЛА ЛАУРЭАТАЎ

8 красавіка ў Маскве былі ўручаныя ўзнагароды літаратурнага конкурсу "Руская прэмія". Цырымонія традыцыйна прайшла ў Цэнтральным доме літаратараў.
Гэтая прэмія штогод прысуджаецца пісьменнікам з краінаў СНД і Прыбалтыкі, (акрамя Расіі), якія пішуць на рускай мове. Лепшым у галіне "Буйной прозы" названы Ўладзімір Лорчанкаў з Малдавіі за раман "Там горад залаты". У катэгорыі "Паэзія" перамогу прысудзілі украінскаму паэту Алегу Завязкіну за зборнік вершаў "Малява. Вершы аб смерці і каханні". Вышэйшай узнагароды ў вобласці "Малой прозы" была ўдастоена таджыкская пісьменніца Гульчахра Пулатава за зборнік аповяданьняў "Прыгоды графа ЛайОля".
У “доўгі спіс” конкурсу была ўнесена і адна прадстаўніца з Беларусі – паэтка Алена Казанцава, аднак фінішнай стужкі не дасягнула.