Раман Наталкі Бабінай выйшаў у Польшчы

«Рыбін горад» Наталкі Бабінай на польскую пераклала Малгажата Бухалік.

Як паведаміла аўтарка, у Польшчы ўжо запланаваны прома-тур у падтрымку кнігі. Прэзентацыі адбудуцца ў Варшаве, Кракаве, Беластоку, Ольштыне, Бялападлясцы. Адметна, што ў Кракаў Наталка Бабіна запрошана для ўдзелу ў Міжнародным кніжным кірмашы.

Раман «Рыбін горад» па-беларуску выйшаў у 2007 годзе. Яго падзеі адбываюцца напярэдадні і падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Там прысутнічаюць пазнавальныя персанажы і рэаліі Беларусі. Хаця сама аўтарка зазначыла: «Для іх, мастацтвазнаўцаў у цывільным, дадам, што дзеянне адбываецца ў 2012 годзе».

nn.by