Раман Уладзіслава Ахроменкі выйшаў у ЗША

Музы и свиньи

 Пераклад зрабіла Вольга Ахроменка. Таксама вядуцца перамовы аб выхадзе англамоўнай версіі рамана.

«Музы і свінні» — дваццаць сем бліскуча напісаных гісторый з беларускага культурнага мінулага, даўняга і не вельмі. Гратэск і трагедыя, праўда і міф, галавакружныя сюжэты і нечаканыя канцоўкі — усё гэта стварае жорсткі, смешны, лірычны і крыху ірэальны свет Беларусі.

«Музы і свінні» — гэта не раман у класічным коласаўска-караткевічаўскім выглядзе, да якіх мы прызвычаіліся са школы. Гэта мазаіка «рэальных» гісторый і аповедаў пра цікавых людзей. Знаны майстра рамана, адзін з нешматлікіх беларускіх празаікаў, які дакладна ведае, якой павінная быць архітэктура твора, каб ён чытаўся, гэтым разам Ахроменка выступіў з нечым прынцыпова іншым, чым класічны раман. — Віктар Марціновіч. «Кніга «Музы і свінні» Уладзіслава Ахроменкі — з'ява, у сваім родзе, ўнікальная. Гэта першая спроба сабраць у адным выданні сучасныя беларускія легенды ... — Культурны партал «Робім разам».

Паводле lulu.com