Раман для падлеткаў прэзентуюць у кнігарні логвінаЎ
Дата публікацыі: 30.03.2012
1680

Прыгодніцкі раман Ксеніі Шталянковай "Адваротны бок люстра" прэзентуюць 5 красавіка (чацвер) у кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці 37а) .
У імпрэзе, акрамя аўтаркі, бяруць удзел:
Арцём Кавалеўскі
Алена Масла
На імпрэзе
прагучыць музыка ХVІ стагоддзя ў выкананні Рамана
Сугакава.
Вядоўца імпрэзы – Аляксандр Корзюк, загадчык гсітарычнай кафедры БДПУ .
Уваход - вольны. Пачатак а 19.00.
Крыху пра раман: 15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары давядзецца пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл і трапіць у самы вір інтрыг і змоваў Вялікага Княства.
Жыгімонт і Барбара
інф. - паводле кнігарні логвінаЎ,
Прэсавая служба СБП