Раман пра Кафку выйшаў у перакладзе на беларускую

28 верасня (субота) ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі рамана нямецкага пісьменніка Міхаэля Кумпфмюлера “Хараство жыцця”

У імпрэзе бяруць удзел:

Міхаэль Кумпфмюлер

Ірына Герасімовіч, перакладчыца

мастацкае чытанне Зоі Белахвосцік

Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Крыху пра кнігу. Год 1923. Мюрыц. Хворы на сухоты Франц Кафка знаёміцца з Дорай Дыямант. З ёю ён рашаецца на тое, што раней падавалася абсалютна немагчымым. Выпраўляецца з ёю ў Берлін, не запытаўшыся дазволу ў бацькі, жыве з жанчынай і, нягледзячы на гэта, працягвае пісаць. Дора застаецца з ім да самай яго смерці ў 1924 годзе.

Гэтыя рэальныя падзеі аўтар Міхаэль Кумпфмюлер выкарыстоўвае як нагоду для таго, каб расказаць пранізлівую гісторыю пра жыццё і смерць. Ды яшчэ пра каханне, якое хоць і не можа адмяніць або адцягнуць смерць, але затое можа проста быць, і праз сваю прысутнасць яно ў стане і апошнія дні напоўніць хараством жыцця. 

Паводле прэс-рэліза "Кнігарні логвінаЎ"