Раман пра ўкраінскіх дысідэнтаў – у перакладзе на беларускую

Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакоры і напоўніцу перадае ўкраінскі характар. У беларускае выданне празаічнага выбранага Уладзіміра Даніленкі ўвайшлі раман “Клетка для івалгі” пра геніяльную спявачку, якой савецкі рэжым не дазволіў рэалізаваць свой талент з-за яе сувязі з украінскімі дысідэнтамі.

Аповесць “Цені ў маёнтку Тарноўскіх” – пра крызіс сучаснай кіеўскай сям’і, якая спрабавала вырашыць свае праблемы нетрадыцыйнымі метадамі псіхатэрапіі. Акрамя твораў буйнога жанру, у выбранае Уладзіміра Даніленкі таксама ўвайшлі пяць апавяданняў.

Кнігі Уладзіміра Даніленкі прыхільна ўспрымаюцца ўкраінскай крытыкай.

Рыгор Гусейнаў, «Літературна Украіна»: «Уладзімір Даніленка не ўмее пісаць напаўсілы. Кожны раз гэта каласальная канцэнтрацыя энергіі і пачуццяў. У той жа час разуменне і адчуванне слова дазваляюць яму пісаць празрыста і глыбока. Мы дзесяцігоддзямі чакалі такую літаратуру і нарэшце яе маем…».

Міхаіл Сідаржэўскі, «Украінська літературна газета»: «Проза Даніленкі заўсёды агаляе прыроду чалавечых адносінаў, балансуючы паміж трагічным і камічным, рэальнасцю і містыкай, дзівіць вынаходлівасцю і добрым стылем…».

Вячаслаў Шнайдэр, «Кур'ер Кривбасу»: «Даніленка – пісьменнік крайнасцяў, але ў той жа час ён – пісьменнік вельмі вялікай унутранай смеласці і свабоды…».

Творы Уладзіміра Даніленкі выдаюцца па-беларуску ўпершыню ў перакладзе Валера Стралко і Барыса Пятровіча. Дзякуючы кнізе «Кветка для івалгі» беларускі чытач можа скласці поўнае ўяўленне пра творчасць мала вядомага беларускаму чытачу, але цікавага ўкраінскага аўтара.

Шукайце “Клетку для івалгіУладзіміра Даніленкі ў наступных кніжных крамах: “Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А), “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К. Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), "Кніжная Шафа" (пр. Дзяржынскага, 9), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by!

 

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»