Расстраляная літаратура: вечар памяці пройдзе 30 кастрычніка

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях мінскай унутранай турмы НКУС (г.зв. «амерыканкі») былі расстраляныя больш за 100 дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадскіх дзеячоў БССР. У ліку расстраляных былі 22 беларускія пісьменнікi. У гэтыя дні рэпрэсіі, якія працягваліся з 1920-х да смерці Сталіна ў 1953-м, у СССР дасягнулі ў Беларусі свайго піку.

Удзел у вечарыне бяруць: Радзім Гарэцкі, Марат Гаравы, Анатоль Сідарэвіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Ірына Багдановіч, Аксана Данільчык, Марына Шыбко.

Музычная частка: бард Таццяна Грыневіч

Месца: Галерэя TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова").

Час: 18:30

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"