«Расійска-беларускі слоўнік» Некрашэвіча—Байкова перавыдадзены

Гэта перавыданне найлепшага і найпаўнейшага расійска-беларускага слоўніка міжваеннага часу, першае выданне якога з’явілася ў 1928 годзе.

Слоўнік уключае больш за 60 тысяч слоў і быў створаны паводле выбаркі лексікі са «Словаря белорусского наречия» Івана Насовіча, «Смоленского областного словаря» Уладзіміра Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўніка» Язэпа Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў Паўла Шпілеўскага і С. Мядзведскага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы. Аўтары імкнуліся ўхіляцца ад штучных новатвораў: перавагу аддавалі словам, якія існуюць у народнай і літаратурнай мове.

Пабачыць змест выдання і даведацца, як яго замовіць, можна на сайце часопіса Arche.

nn.by