Разанаў, Хадановіч, Івашчанка выступілі ў Віленскай беларускамоўнай гімназіі

Злева направа: Андрэй Хадановіч, Сюзанна Паўкштэла, Алесь Разанаў, Анатоль Івашчанка

Падчас імпрэзы Алесь Разанаў прэзентаваў сваю новую кнігу-білінгв (па-беларуску і па-літоўску), а таксама – новую нізку пункціраў, напісаную паэтам па-літоўску.

Андрэй Хадановіч выступіў з новымі вершамі і праспяваў некалькі песняў.

Анатоль Івашчанка прадставіў Анталогію перакладу расійскай рок-паэзіі па-беларуску, праспяваўшы шэраг вядомых рок-кампазіцый.

Навучэнка, якая задала самае цікавае пытанне, атрымала заахвочвальны падарунак – кнігу Алеся Разанава.

Глядзіце таксама: пра праект Books from Belarus. 

Прэсавая служба СБП