Размаўляйце па-беларуску і жывіце доўга!

Гімназісты з цікавасцю слухалі ў выкананні Т. Грыневіч беларускую песенную класіку, якую сёння, на жаль, не пачуеш па тэлевізары.

Таццяна Грыневіч

А М. Скобла расказаў пра найноўшыя даследаванні японскіх навукоўцаў, якія зрабілі выснову: жыве доўга той, хто цягам усяго жыцця размаўляе на роднай мове.

Міхась Скобла

“Размаўляце па-беларуску і жывіце доўга, як стогадовая пісьменніца Зоська Верас і статрохгадовы акадэмік астранаўтыкі Барыс Кіт!” – такімі словамі закончыў паэт свой выступ.

Уручэнне прызоў

Пасля сустрэчы госці мусілі адказаць на пытанні гімназійнага тэлебачання. І аператары, і рэжысёры, і вядучыя на ім – самі вучні. За крэатыўнасць у папулярызацыі беларускай паэзіі і песні юныя тэлезоркі атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

budzma.org