Размова пра вершы і песні

19 лістапада 2012 г. у Магілёўскім дзяржаўным прафесійным агралесатэхнічным каледжы імя К. Арлоўскага адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з паэтам Алесем Казекам і старшынёй Магілёўскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Міколам Яцковым.

Алесь Казека  расказаў пра тое, у якіх накірунках рухаецца ў сваёй творчасці. Мікола Яцкоў паразважаў аб тым, як нараджаюцца вершы і песьні і якую глыбіню мае беларускае слова. У якасці ілюстрацый тэмы ператварэння верша ў песьню  слухачам былі прапанаваны рамансы Міколы Яцкова на вершы Алеся Казекі.

У каледжы існуе літаратурная суполка, праца якой патрабуе ўвагі  і творчай дапамогі з боку прафесійных літаратараў. Госці паабяцалі прыкласці свае намаганні ў гэтым накірунку.

Ул. інф. магілёўскага аддзялення СБП