Рыгору Барадуліну сёння 78!

Фота Валера Дубоўскага для праекту "Беларускі фальклор".

 

Сонцакропка

Спрасоння Пярун барадаты
Сваё нецярпенне цадзіў праз зубы.
Бліскавіцы, як стараннай школьніцы,
Захацелася запісаць хоць нешта
На чыстым лістку блакіту.
Але Віхор
Быў з раніцы не ў гуморы
I сыраватай хмурынкай
Беглыя накіды сцёр таропка.
I ад нервовага тэксту
Засталася ўпэўненая сонцакропка.
Да вечара.

Рыгор Барадулін

 

Віншуем шаноўнага дзядзьку Рыгора са святам!

Далучаюцца да віншаванняў таксама і сябры на нашых старонках у FB і VK

Прэсавая служба СБП