Рышард Крыніцкі выступіць у кнігарні "ЛогвінаЎ"

8 кастрычніка (аўторак) – Прэзентацыя кнігі аднаго з найяскравых сучасных паэтаў Польшчы  Рышарда Крыніцкага “Дакрануцца” . З удзелам аўтара, а таксама перакладчыка Андрэя Хадановіча. Галерея Ў (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Пра “Месяц”. У цэнтры Мінска ў кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) на сталай аснове адкрываецца “Польская шафа” – вялікая паліца з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах. Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка – падыходзь і набывай ці проста чытай. Акрамя гэтага, цэлы кастрычнік раз на тыдзень на розных культурных пляцоўках Мінска будуць адбывацца літаратурныя, музычныя і тэатральныя імпрэзы з удзелам паэтаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі.

Паводле прэс-рэліза

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"