Навіны

13 сакавіка прайшло чарговае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

На ім была заслухана  справаздача старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыса Пятровіча аб дзейнасці СБП за перыяд пасля з’езду, інфармацыя аб працы рэгіянальных аддзяленняў ды інш. Таксама быў удакладнены і зацверджаны спіс сяброў ГА.

Шэрагі  нашага грамадскага аб’яднання папоўніліся 12 новымі сябрамі:

Амялішка Міхась Васільевіч

нар. 14.05.1929 у с. Вольна Баранавіцкага павета Наваградскага ваяводства. Скончыў Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт, працаваў настаўнікам фізікі, выкладчыкам, выконваў абавязкі загадчыка кафедры. Аўтар кніг прозы “Гучыць наш хор”, “Заблудныя” (1 ч. 2009, 2 ч. 2011, 3 ч. рыхтуецца ў друк).

Дубянецкі Эдуард Станіслававіч

нар. 20.04.1966 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл., скончыў гістарычны факультэт БДУ, кандыдат гістарычных навук. Працаваў навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, намеснікам рэдактара. Аўтар 4 навуковых кніг і звыш 200 навуковых, навукова-папулярных, публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў, апублікаваных у айчынным і замежным друку. Аўтар кнігі паэзіі “Душы маёй няскончаны палёт” (2011).

Клінаў Артур Апанасавіч

нар. 5.09.1965 г. у Мінску, скончыў архітэктурны факультэт Беларускай тэхнічнай акадэміі, з 1998 г. старшыня Беларускай асацыяцыі сучасных мастакоў, з 2001 г. выдавец і галоўны рэдактар часопіса “pARTisan”. Аўтар кніг “Малая падарожная кніга па горадзе Сонца” (2005), “Шалом” (2011), сцэнара фільма “Шляхціц Завальня”.

Крукоўскі Уладзімір Якаўлевіч

нар. 6.03.1937 г. у Асіповічах у сям’і ваеннага будаўніка. Нямецкую акупацыю сям’я перажыла ў в. Залессе Беластоцкай вобл. З 1970 жыве і працуе ў Мінску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Друкаваўся ў беларускай перыёдыцы, быў рэдактарам і ўкладальнікам кніг. Аўтар кніг “Срэбная страла ў чырвоным полі” (2010), “Смеласць, годнасць, гонар” (рыхтуецца да друку) на тэму гісторыі беларускай шляхецкай геральдыкі.

Кулыгіна Святлана Мікалаеўна

Нар. 20.10.1952 г. у Ялце. Скончыла рускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Займалася інжынернай лінгвістыкай, працавала бухгалтарам, цяпер на пенсіі. Аўтар двух кніг вершаў: “Неповторимые миры” і “Мелодии скрипичного ключа”.

Галубовіч (Лойка) Вера Іванаўна

нар. 22.02.1958 г. у в. Батурынка Смалявіцкага р-на, Мінскай вобл. Скончыла мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, вучылася ў Літаратурным інстытуце імя Горкага, працавала ў Доме літаратара, на Беларускім радыё, часопісе “Роднае слова”. З 2001 г. працуе бухгалтарам. Вершы і апавяданні друкаваліся ў беларускай і расейскай перыёдыцы, калектыўным зборніку вершаў “Вечерний альбом”.

Міхно Вера Фёдараўна

нар. 13.12.1955 г. у в. Чэрцы Лепельскага р-на Віцебскай вобл. Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, працавала ўрачом, вершы выходзілі ў літаратурнай перыёдыцы. Аўтар кнігі вершаў “Крык спуджанай птушкі” (2011).

Рызо Аляксандр Уладзіміравіч

нар. 27.05.1956 г. у Брэсце. Скончыў факультэт прамысловага і цывільнага будаўніцтва Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, працаваў на шэрагу інжынерных пасадаў, некаторы час жыў у Вугоршчыне, цяпер зноў жыве і праце ў Брэсце. Аўтар кніг вершаў “Последний лирик”, “Зима тысячелетия” (1999).

Сітніца Рыгор Сямёнавіч

нар. 1.01.1958 г. у в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на, Гомельскай вобл. Скончыў аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, працаваў выкладчыкам. З 1985 г. сябра, а з 2007 г. першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў. Аўтар шматлікіх публікацый вершаў у перыёдыцы, анталогіях “Краса і сіла”, Галасы з-за небакраю” .

Тамковіч Аляксандр Леанідавіч

нар. 9.11.1963 г. у Ашмянах, скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, працаваў карэспандэнтам, узначальваў газету. З 2009 г. сябра беларускага ПЭН-цэнтра, узнагароджаны прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча. Аўтар кніг “Судьбы” (2006), “Женщины” (2007), (2009), “Асобы” (2008), “Будзіцелі” (2009), разам з С. Калінкінай і А. Коктышам “Геннадий Карпенко: Хроника разбившихся надежд”,  “Інтэрв’ю, якіх не было”, “Лёсы” (2009), “Без палітыкі”, “Супраць плыні” (2011). Тры кнігі выйшлі па-ангельску.

Упала Анка

нар. 14.03. 1981 у Магілёве. Скончыла факультэт замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вучылася на літаратурна-філасофскім факультэце Беларускага калегіюма. Апавяданні, вершы і пераклады публікаваліся ў зборніку «Святая праўда ды іншыя казкі» (2009), беларускім перыядычным друку, шведскай анталогіі перакладаў сучаснай беларускай літаратуры «Беларусь − літаратурнае падарожжа» (Стакгольм, 2011).  

Цімафеева Юлія Пятроўна

нар. 12.01.1982 г.  у в. Спярыжжа Брагінскага р-на Гомельскай вобл. Скончыла факультэт ангельскай мовы МДЛУ, Беларускі Калегіюм, наведвае Перакладніцкую майстэрню. Адна з заснавальнікаў і рэдактараў інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры "ПрайдзіСвет". Жыве ў Мінску. Пераклала з ангельскай творы Ч. Букоўскі, Т. Пірса, Ш. П. Гілман, К. Шапэн, М. Дзікмана, Э. Э. Камінгса, Дж. К. Оўтс. Пераклады з’яўляліся ў часопісах “Паміж” і “pARTisan”. Жыве ў Мінску.

Прэсавая служба СБП
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------