Навіны

Новы раман Мішэля Уэльбэка «Карта і тэрыторыя», які толькі што выйшаў у Францыі, прызнаны самы змрочным у бібліяграфіі пісьменніка. Гэтым разам ён піша пра змрочнае сёння Заходняй Еўропы і яе радасную будучыню.

Джэд Марцін нудны і нецікавы, як нудныя і нецікавыя ўсе галоўныя героі раманаў Мішэля Уэльбэка. Нават комік Даніэль з папярэдняй кнігі Уэльбэка «Магчымасць выспы» быў нудны і змрочны. Але Джэд — мастак, прычым даволі паспяховы. Людзі гэтай прафесіі могуць дзейнічаць у адзіночку, не выходзячы з сваёй кватэры-студыі, і Джэда гэта цалкам задавальняе. Усё яго кола зносін — асабісты галерыст, касіркі з раённага супермаркета, выпадковыя прастытуткі і пісьменнік Мішэль Уэльбэк, у дадзеным выпадку не аўтар, а герой рамана, такі ж пануры самотнік, як і сам Джэд. Яшчэ ў Джэда ёсць пажылы бацька, з ім яны бачацца раз на год, на Каляды, і гэта цалкам задавальняе абодвух.

Стыль, у якім працуе Джэд, можна ахарактарызаваць як «карпаратыўны сацрэалізм».

Сярод герояў яго шэдэўраў (кожная карціна каштуе некалькі мільёнаў еўра) людзі як вядомыя — «Біл Гейтс і Стыў Джобс гутараць пра будучыню інфарматыкі», «Дэміен Херст і Джэф Кунс, што падзялілі арт-рынак», — так і невядомыя: «Мая Дюбуа, дыспетчар аддаленай тэхпадтрымкі» і «Эме,эскорт-гёрл». Джэд у канцы кнігі робіцца мільянерам, але шчасця яму гэта не прыносіць, у першую чаргу праз адсутнасць нават намёку на асабістае жыццё. У яго былі адносіны з дзвюма жанчынамі — элітнай прастытуткай з Мадагаскара і рускай бізнэсвумэн на імя Вольга. Абедзве сышлі з яго жыцця, па абедзвюх ён сумаваў, але не спрабаваў ні затрымаць, ні вярнуць. Па рускай сумаваў асабліва. Бялявая Вольга, разумная і сэксуальная, руская, але пры гэтым большая францужанка, чым большасць жыхароў Францыі, апісаная Уэльбекам з вялікай любоўю і з вялікім веданнем справы.

Аснова сюжэту кнігі — гэта жыццё Джэда і яго дарога да поспеху.

Дасягнуўшы вядомасці і зарабіўшы кучу грошай, мастак пераехаў у бабулін дом у французскай глыбінцы, выкупіў навакольныя землі, абнёс іх плотам, пусціў па агароджы ток і зажыў у высакароднай адзіноце. Аднаму, можа, і не вельмі добра, але ўсё лепш, чым у асяроддзі іншых людзей.

Суайчыннікі цэняць Мішэля Уэльбэка за тое, што ён вярнуў змучанаму эксперыментамі ХХ стагоддзя французскаму раману яго спрадвечную веліч.

Веліч, якую ў XIX стагоддзі кавалі Стэндаль, Гюго і Флабэр і ад якога ганарліва адмовіліся рэфарматары з плыні «новага рамана». Уэльбэк заўсёды расказвае сапраўдную гісторыю, Гісторыю з вялікай літары, у яго заўсёды ёсць герой, хоць і маркотны, але з вялікай літары — Герой, нудны да млосці, але які ўсё роўна выклікае спачуванне і жаданне суперажываць. Нарэшце, ёсць завязка, кульмінацыя і развязка. Але пры гэтым сюжэт і гісторыя — гэта далёка не ўсё. Фон, на якім разгортваюцца падзеі, не менш важны. Уэльбэк спецыялізуецца на дэталях.

Дзесяткі старонак прысвечаныя побыту: крамам, прадуктам, маркам вінаў, даведнікам, дарогам, тонкасцям рынку сучаснага мастацтва і ўнутранаму жыццю французскай паліцыі, будням авіякампаній, гісторыі гарадоў.

Частку апісанняў Уэльбэк, дарэчы, бессаромна сцягнуў з французскай Вікіпедыі — выбухнуў лакальны скандал, хутчэй за ўсё пралічаны загадзя (як і дурная гісторыя са знікненнемУэльбэка-аўтара). У рамане наогул усё добра пралічана — і дзясятак (калі не сотня) французскіх селебрыці, якія сустракаюцца на старонках кнігі, і аповед пра гібельУэльбэка-персанажа, якога спачатку аглушылі бейсбольнай бітай, потым пусцілі кулю ў галаву, а потым разрэзалі на кавалачкі дарагім хірургічным абсталяваннем.

Зрэшты, кніга не пра героя, не пра дэталі побыту, а пра сучасную Еўропу.

Амаль ідэальны свет, з добрымі дарогамі і зручнымі супермаркетамі. У гэтым свеце бацьку і сыну прасцей размаўляць пра працу, чым пра свае адносіны.

Тут сяброў амаль не засталося, таму што ў сяброўства ўжо ніхто не верыць. Усё прадумана і прадпісана, а адзіная прыватная прастора, што засталася людзям, — гэта іх дом і іх машына, але ўрад вось-вось дабярэцца і туды.

Гэты свет у відавочным крызісе. У Уэльбэка Еўропа, ці, пэўна, Францыя, у самым канцы рамана знаходзіць выйсце: эканоміка канцэнтруецца на абслугоўванні турыстаў, сельскай гаспадарцы і традыцыйных рамёствах, у выніку чаго шчасна абмінае ўсе крызісы. У хэпі-энд для героя Уэльбэк ніколі не верыў і па-ранейшаму не верыць. А вось заходні свет у гэтага заўзятага скептыка выжывае. Да чаго б гэта?

паводле gazeta.ru

пераклад — nn.by 

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------