"Сарочае радыё" — празаічны дэбют Кацярыны Оаро

Увазе чытачоў — "свежая" проза і ў простым, і ў пераносным сэнсах. Кнігу, юбілейную для серыі "Пункт адліку", прыемна патрымаць у руках не толькі таму, што яна яшчэ пахне друкарскай фарбай. Перад намі — прыклад гарадской моладзевай прозы на вострасацыяльную тэматыку. 

У аповесці "Сарочае радыё. Лісты падзякі" апісваюцца будні маладой журналісткі, якая працуе на адным з беларускіх незалежных радыё. Месца дзеяння пазнавальнае — гэта Мінск. Настолькі ж пазнавальнымі многім чытачам могуць падацца і сённяшнія беларускія рэаліі, і тыповыя сацыяльныя характары, і першы журналісцкі досвед студэнта-пачаткоўца.

Кніга будзе цікавай не толькі равеснікам аўтаркі, пакаленню дваццаці- або трыццацігадовых, але і старэйшай чытацкай аўдыторыі.        

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"