Саша Філіпенка атрымаў "Рускую Прэмію" за свой дэбютны раман
Дата публікацыі: 28.04.2014
2991
Як паведамляецца на афіцыйным сайце праекта, у намінацыі «вялікая проза» першую прэмію атрымаў трыццацігадовы пісьменнік з Мінска Саша Філіпенка за яго дэбютны раман «Былы сын», які выйшаў у выдавецтве «Время».
![]() |
Раман распавядае пра Мінск 1999-2012 гг. Завязка гэтай кнігі заключаецца ў тым, што герой ляжыць у коме, у якую трапіў пасля трагедыі на станцыі метро «Няміга» (у маі 1999 г.), а яго бабуля распавядае яму, што адбываецца ў сталіцы.
Уручаючы прэмію, старшыня журы, галоўны рэдактар часопіса «Знамя» Сяргей Чупрынін прызнаў, што ў яго «ёсць шэраг заўваг», але патэнцыял пачаткоўца аўтара несумнеўны, паведамляе Tut.by.
Саша Філіпенка — цяпер журналіст тэлеканала «Дождь», вядзе праграму «Вячэрні Герасімец».
nn.by