Семінар па аўтарскім праве ў Мінску — 12 лістапада
Падчас сустрэчы пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права распавядзе юрыстка Вольга Сямашка. Яна таксама зробіць кароткае параўнанне беларускага і еўрапейскага заканадаўства адносна аўтарскага права, раскажа пра практыку абароны аўтарскага права ў інтэрнэце.
Падчас семінара паспрабуем таксама скласці дамову паміж пісьменнікам і выдавецтвам, якая найлепш абароніць правы пісьменніка.
Семінар накіраваны да пісьменнікаў, перакладчыкаў, а таксама да рэдактараў/журналістаў мясцовых газет.
Запрашаем:
субота, 12 лістапада 2016, 13:00
Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2 (4 паверх; недалёка ад гандлёвага цэнтру "Мост").
Уваход вольны
Паводле арганізатараў
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг