Севярын Квяткоўскі прэзентуе кнігу кароткай прозы – 24 студзеня

24 студзеня (чацвер) у кнігарні "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца прэзентацыя кнігі кароткай прозы Севярына Квяткоўскага “Падарунак для Адэлі”. Пачатак у 19.00. Уваход вольны

Трохі пра кнігу. “Падарунак для Адэлі” – суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часцей забаўных гісторыяў з жыцця людзей, якія атачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы 90-х і 00-х. Большасць апавяданняў друкавалася ў газеце “Наша Ніва”, частка – на розных пляцоўках інтэрнэту.

Навіны кнігарні "логвінаЎ"