“ШВЕДСКАЯ” ДЗЕСЯТКА

“ШВЕДСКАЯ” ДЗЕСЯТКА

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня Саюз шведскіх пісьменнікаў апублікаваў спіс з дзесяці важных кніг, напісаных жанчынамі-пісьменніцамі.
Старшыня Саюза шведскіх пісьменнікаў і Сусветнага літаратурнага кангрэса WALTIC 2008 Матс Сэдэрлунд лічыць, што “пераследы і грэблівае дачыненне да пісьменніц руйнуюць літаратуру”, а “чытачы ў Еўропе і па ўсім свеце пазбаўляюцца магчымасці азнаёміцца з вялікімі творамі ва ўсіх літаратурных жанрах”.
У спісе прадстаўленыя творы, напісаныя ў канцы мінулага – пачатку цяперашняга стагоддзя. Напрыклад, кніга кітайскай пісьменніцы Чжан Іхэ "Performer?s Past" аб культурнай рэвалюцыі і эсэ Герты Мюлер аб дыктатуры Чаушэску "Кароль кланяецца і забівае".
З дапамогай гэтага спісу Саюз шведскіх пісьменнікаў жадае звярнуць увагу на “выбітныя літаратурныя творы, якія заслугоўваюць пільнай увагі, як у Еўропе, так і ў астатнім свеце”.
Вось пашанотная “дзесятка” па-шведску:

1. "Страчаны гонар", Калікст Беяла (Calixthe Beyala), Францыя /Kaмерун.
(Шлях жанчыны з вёскі ў вялікі горад, ад няволі да волі. Гісторыя, напоўненая энергіяй і напісаная прыгожай, жывой мовай. )

2. "Без каранёў", Тсітсі Дангарембга (Tsitsi Dangarembga), Зімбабвэ.
(Яе завуць "афрыканскай Джэйн Осцін". Дэбютны раман пісьменніцы меў на радзіме эфект выбуху  бомбы. Неўрозы, анарэксія і выбар паміж заходнімі і афрыканскімі каштоўнасцямі – асноўныя тэмы, закранутыя ў творы. Мільёны жанчын усіх краін.)

3. "The Hidden Face of Eve", Наваль эль Саадаві (Nawal el Saadawi), Ягіпет .
(Аповяд аб так званым "жаночым абразанні" выйшаў з-пад пяра пісьменніцы, якая, нягледзячы на шматлікія пагрозы ў свой адрас, адважна і адкрыта гаворыць аб жаночай сэксуальнасці.)

4. "Аўтабіяграфія маёй маці", Джамэйка Кінкейд (Jamaica Kincaid), Антыгуа .
(Паэтычная гісторыя маладой жанчыны аб пошуку каранёў і самаідэнтыфікацыі.)

5. "Кароль кланяецца і забівае", Герта Мюлер (Herta Müller), Нямеччына/Румынія.
(Запамінальная эсэістыка. У аснове кнігі – час дыктатуры Чаушэску. Аўтар паказвае механізмы палітычнага ціску.)

6. "La Noche de Tlatelolco", Алена Панятоўска (Elena Poniatowska), Мексіка.
(Наватарскі зборнік інтэрв’ю з людзьмі, якія перажылі расстрэл дэманстрацыі ў Мехіка ў 1968 годзе і сваякамі тых, хто загінуў. Кніга, якая выйшла ў 1971 году, адкрыла ў Мексіцы цалкам новы жанр: літаратура відавочцаў.)

7. "The Bastard of Istanbul", Эліф Шафак (Elif Shafak), Турцыя.
(Бэстсэлер 2006 года ў Турцыі. Шафак была абвінавачаная ў "аганьбаванні вобразу Турцыі". Падставай для суду стала выказванне аднаго з персанажаў рамана, які назваў генацыдам масавыя забойствы туркамі армян падчас Першай сусветнай вайны.)

8. "Ці могуць прыгнечаныя гаварыць?", Гайятры Сіивак (Gayatri Spivak), Індыя/ЗША.
(Аналіз таго, як жанчыны “не заходняга” паходжання ізалююцца ў сучасным грамадстве, стаў ужо класічным фемісцкім тэкстам і прывёў да стварэння новай акадэмічнай дысцыпліны пад назовам “посткаланіялізм".)
 
9. "Carpentaria", Алексіс Райт (Alexis Wright), Аўстралія.
(Камічная эксцэнтрычная гісторыя, расказаная новай зоркай аўстралійскай літаратуры. Раман, які ператварае вусныя паданні першабытнікаў у вялікі, захапляльны эпас.)

10. "Peformer's Past", Чжан Іхэ (Zhang Yihe), Кітай.
(Дакументальная кніга апісвае жыццё некалькіх артыстаў Пекінскай оперы. Пісьменніца, якая правяла 10 гадоў у турме падчас “культурнай рэвалюцыі” ў Кітаі, адкрыла сваімі кнігамі шлях для развіцця фемінізму ў гэтай краіне. Калі ў 2004 годзе "Performer?s Past" была забароненая цэнзурай, Чжан Іхэ ўзначаліла кампанію пратэсту ў інтэрнэце і прымусіла кітайскія ўлады дазволіць продаж забароненай раней кнігі.)
Застаецца шкадаваць, што кіраўніцтва пісьменніцкай арганізацыі Швецыі не ўпісала ў “дзесятку” кнігі Святланы Алексіевіч...