Шахматны міні-турнір 2013

Гулялі сябры нашага аб'яднання мінчане Андрэй Федарэнка, Васіль Жуковіч, Іван Клімянкоў, Вадзім Жылко (Лунінец) і Пятро Макарэвіч (Ліда).

Першае месца заняў Васіль Жуковіч, другое - Іван Клімянкоў, трэцяе - Пятро Макарэвіч .

На офісе саюза турнір ладзіўся ўжо трэці раз, упершыню ён прайшоў тут летась. Але гульцы спаборнічалі і раней, з 2007 года.

Пра першы турнір.

Пра другі.

Фота Алены Казловай.

Прэсавая служба СБП