Шахматны турнір да Дня Волі
Барацьба была досыць вострая, спатрэбіліся дадатковыя партыі, каб вызначыць чэмпіёна і прызёраў. Трэці раз за гісторыю пісьменніцкага шахматнага спаборніцтва першынства адваёўвае мінчанін Васіль Жуковіч. Другое месца ўзяў Вадзім Жылко з Лунінца, трэцім стаў Пятро Макарэвіч, г. Ліда.
Празаік Андрэй Федарэнка адзначыўся ў першай гульні як аўтар найхутчэйшай перамогі, узяўшы верх над Пятром Макарэвічам.
Шчыра запрашаем да ўдзелу ў наступных гульнях і іншых сяброў СБП, асабліва спадарынь!
Андрэй Федарэнка
Вадзім Жылко і Васіль Жуковіч
Пераможца чэмпіяната Васіль Жуковіч
Вадзім Жылко, Іван Клімянкоў, старшыня СБП Барыс Пятровіч
Дыплом за трэцяе месца атрымлівае Пятро Макарэвіч
Алена Казлова для lit-bel.org, фота аўтара.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг