Шахматны турнір да Дня Волі

Барацьба была досыць вострая, спатрэбіліся дадатковыя партыі, каб вызначыць чэмпіёна і прызёраў. Трэці раз за гісторыю пісьменніцкага шахматнага спаборніцтва першынства адваёўвае мінчанін Васіль Жуковіч. Другое месца ўзяў Вадзім Жылко з Лунінца, трэцім стаў Пятро Макарэвіч, г. Ліда.

Празаік Андрэй Федарэнка адзначыўся ў першай гульні як аўтар найхутчэйшай перамогі, узяўшы верх над Пятром Макарэвічам.

Шчыра запрашаем да ўдзелу ў наступных гульнях і іншых сяброў СБП, асабліва спадарынь!

Андрэй Федарэнка

Вадзім Жылко і Васіль Жуковіч

Пераможца чэмпіяната Васіль Жуковіч

Вадзім Жылко, Іван Клімянкоў, старшыня СБП Барыс Пятровіч

Дыплом за трэцяе месца атрымлівае Пятро Макарэвіч

Алена Казлова для lit-bel.org, фота аўтара.