Шчаслівых Калядаў і Новага года!
Дата публікацыі: 24.12.2015
4312
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
***
У ноч калядную збяры
Усіх здарожаных, халодных,
Усіх забытых і галодных,
I раздары свае дары.
Усё, што даў табе Гасподзь,
Каб ты апошнім
Мог дзяліцца.
Бо ўдачы гладкая цяліца
Пасецца, каб аддаць стокроць.Прасі на кут сваіх Дзядоў
Абнашчыцца куццёю поснай,
Каб не шукаць гадзінай познай
У небе памяці слядоў.
Як вогнішча, разварушы
Тугу,
Што пазірае нема.I ціха вока Бэтлеема
Узыдзе ў поцемках душы.Рыгор Барадулін
Падзяліцца
19.01.2021 20:00
46
0
12.01.2021 13:00
66
0
30.12.2020 12:00
56
0
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг