Навіны

SzengenkaФестываль сярэднееўрапейскай літаратуры, першы ў гісторыі Беларусі, адбудзецца ў Мінску ў сакавіку. “Шэнгенка” — гэта магчымасць пазнаёміцца з літаратурнымі і філасофскімі творамі еўрапейскіх зорак першай велічыні. 

Імпрэзы, прысвечаныя літаратурам і філасофска-сацыялагічнай думцы краін Сярэдняй Еўропы, цягам месяца пройдуць у цэнтры Мінска ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці, 37а). Цэлы сакавік у сумежнай з галерэяй кнігарні “логвінаЎ” будзе стаяць асобная палічка з перакладамі твораў чэшскіх, венгерскіх, славацкіх і польскіх пісьменнікаў, філосафаў і сацыёлагаў. Сучасныя і класічныя — падыходзьце і набывайце ці проста чытайце. 

Ініцыятар праекта — “Лабараторыя навуковага і мастацкага перакладу”, што аб’ядноўвае пачаткоўцаў і прафесіяналаў у галіне перакладу тэкстаў з замежных моваў, а таксама даследуе і распрацоўвае беларускую гуманітарную навуковую тэрміналогію і прынцыпы транслітарацыі. Кнігі серыі “Сярэдняя Еўропа” — плён двухгадовай дзейнасці лабараторыі па перакладзе твораў сучасных чэшскіх, славацкіх, венгерскіх і польскіх аўтараў на беларускую мову.

Суарганізатар — культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”, ініцыятыва, якая паўстала ў сярэдзіне “нулявых” і з’яднала большасць актыўных прадстаўнікоў айчыннай культуры для пераадолення культурнай разрозненасці беларусаў. Кампанія фармуе моду на беларусацэнтрычны падыход ва ўсіх сектарах грамадства. Падтрымка кампаніяй такіх фестываляў — важны крок дзеля пашырэння еўрапейскага мыслення ў нашай краіне па-беларуску. 

Як суарганізатар да праекта далучаецца ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” — найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі, што спрыяе развіццю беларускай літаратуры і мовы. Саюз беларускіх пісьменнікаў створаны дзеля абароны творчых правоў, прафесійных і сацыяльных інтарэсаў літаратараў, дзеля аховы творчай спадчыны.

Геаграфічная і гістарычная блізкасць лёсаў дзяржаваў Сярэдняй Еўропы — Чэхіі, Венгрыі, Славакіі, Польшчы — з Беларуссю відавочная. Многія развагі і высновы пісьменнікаў і мысляроў сярэднееўрапейскага рэгіёна цікавыя і актуальныя для нашай краіны. 

Расклад імпрэзаў фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка” 

12 сакавіка (аўторак). 

Пасля ўрачыстага адкрыцця, дзе выступяць ганаровыя госці, адбудзецца літаратурная вечарына “Мультыкультурная віза”, прысвечаная феномену сучаснай сярэднееўрапейскай літаратуры, у якой аўтары змаглі выйсці за вузкія межы нацыянальнага і ўзняліся да глабальнага сусветнага мыслення.

Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

• Петэр Надаш. Канец аднаго сямейнага рамана (раман);

• Рудольф Слобада. Розум (раман);

• Тадэвуш Ружэвіч. Без (выбраная паэзія);

• Анджэй Стасюк. На шляху ў Бабадаг (падарожная эсэістыка);

• Дамінік Татарка. Культура як стасункі (выбраныя эсэ).

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі Алесь Карцель, Святлана Богуш, Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, а таксама славацкі паэт і выдавец Петэр Мілчак. Вядоўца імпрэзы — Андрэй Хадановіч. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й. 

15 сакавіка (пятніца). 

Філасофская сустрэча “Наш вясёлы апакаліпсіс”. Філасофія для нас пачынаецца недзе ў Грэцыі і далей пасяляецца дзесьці ў Германіі і Францыі, але зусім не ў нашых найбліжэйшых суседзяў. Кнігі серыі “Сярэднееўрапейскае мысленне” імкнуцца пераадолець гэты стэрэатып.

Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

• Лешак Калакоўскі. Наш вясёлы апакаліпсіс (зборнік эсэ);

• Іржы Пржыбань. Дысiдэнты права: пра “аксамітныя рэвалюцыі” 1989 года, спосабы легітымацыі, фікцыі легальнасці і сучасную версію грамадскае дамовы (манаграфія);

• Юзэф Тышнэр. Мысленне паводле каштоўнасцяў (манаграфія).

Чакаецца таксама прыезд і аўтограф-сесія аднаго з аўтараў — чэшска-брытанскага тэарэтыка права, філосафа, прафесара Іржы Пржыбаня. Сярод выступоўцаў — перакладчыкі і філосафы Аляксей Ластоўскі, Таццяна Урублеўская, Павел Баркоўскі, Валянцін Акудовіч, Лілія Ільюшына. Вядоўца імпрэзы — Ігар Бабкоў. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й. 

20 сакавіка (серада).

 Сацыялагічна-паліталагічная сустрэча “Паўстанне Еўропы”. Для Беларусі тэмы гістарычнага фармавання нацыі, адметнасці шляхоў паўставання вялікіх і малых этнасаў, пакручастасці лёсаў тых народаў, што гістарычна пражывалі на землях ад берагоў Дуная да берагоў Дняпра, вельмі блізкія і надзвычай цікавыя.

Кнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

• Iштван Бiбо. Пра гаротнасць малых усходнееўрапейскіх дзяржаваў (навукова-палемічная праца);

• Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм (зборнік навуковых артыкулаў).

Сярод выступоўцаў — перакладчыкі і рэдактары, сацыёлагі і палітолагі: Андрэй Храпавіцкі, Анатоль Сідарэвіч, Генадзь Сагановіч, Андрэй Казакевіч, Ігар Бабкоў, Аляксей Дзермант. Вядоўца імпрэзы — Аляксей Ластоўскі. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й. 

26 сакавіка (аўторак). 

Літаратурная вечарына “Пражская вясна ў Мінску”. Прэзентацыя твораў чэшскай літаратуры як сусветна вядомых класікаў, так і сучасных папулярных аўтараў у дыхтоўных беларускіх перакладах:

• Багуміл Грабал. Я абслугоўваў ангельскага караля (раман);

• Эган Бонды. Запрашэнне на вячэру (выбраныя творы);

• Міхал Вівэг. Цудоўныя гады сабаку пад хвост (раман);

• Ірэна Доўскава. Моцны Жбуць (раман).

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыкі і рэдактары Вераніка Бяльковіч, Ганна Янкута, Лявон Баршчэўскі, Віктар Жыбуль і віртуальны Макс Шчур. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўца — куратар серыі “Чэшская калекцыя” Сяргей Сматрычэнка. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й. 

29 сакавіка (пятніца). 

Мемуар-вечарынка. Жанр белетрызаваных успамінаў заслужана мае вялікую папулярнасць у свеце. Рэальныя падзеі часцяком могуць быць больш фантастычнымі і неверагоднымі за самую выкшталцоную выдумку, асабліва калі вядзецца пра трагічныя падзеі еўрапейскай гісторыі ХХ стагоддзя.

На сустрэчы будуць прэзентаваныя наступныя кнігі:

• Жо Лангерава. Калісьці ў Браціславе. Маё жыццё з Оскарам Л.;

• Ян Рознэр. Сем дзён да пахавання;

• Імрэ Кертэс. Страчаны лёс;

• Шандар Марай. Споведзь мешчаніна.

Удзел возьмуць перакладчыкі Павел Раага, Таццяна Абдулхакава, Святлана Рогач, Ірына Дарафейчук. Урыўкі з твораў прачытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Вядоўцы — Андрэй Хадановіч і Сяргей Сматрычэнка. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.

 

Паводле арганізатараў

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------