Шыльду памяці Кастуся Каліноўскага аднавілі ў Мінску

Фота Мікіты Броўкі

Дакладней, у свой час, з 1988 па 1998 год, яна вісела на кінатэатры «Вільня». А потым яе скралі. Калі ж яна адшукалася, то кінатэатр перабудоўвалі пад Цэнтр барацьбы. Таму дошка трохі часу яшчэ праляжала ў сховішчы. Але ў юбілейны год Паўстання-1863 яна вярнулася, піша сайт artsiadziba.by.

«Пасля сканчэння рэканструкцыі будынка на вуліцы Каліноўскага, 55 мы ў ліпені гэтага года вярнулі памятную шыльду на гістарычнае месца», — расказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Аляксей Каштальян.

Вуліца ў гонар беларускага рэвалюцыянера-дэмакрата ў сталіцы з’явілася ў 1963 годзе — роўна праз сто гадоў пасля паўстання. Шыльду ўсталявалі на 125-годдзе, а аднавілася яна, выходзіць, на 150-годдзе гераічных падзей.

nn.by