Школа маладога літаратара

Лекцыю для навучэнцаў Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” на тэму «Паэтыка вершаванага твора» прачытаў 7 лістапада літаратуразнаўца і паэт Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў.
У лекцыі былі разгледжаныя верш і проза як фармальныя катэгорыі і паэзія і проза як катыгорыі змястоўныя. Выкладчык расказаў пра тое, што ён лічыць галоўным у арганізацыі верша, прывёў прыклады, калі тэкст можа быць вершам, але не быць паэзіяй, паразважаў пра эстэтычную складанасць паэтычнага і празаічнага тэкста ды інш.
Майстар-клас для маладых аўтараў даў паэт Генадзь Бураўкін.
У наступную сераду ў Школе маладога літаратара пройдуць практычныя заняткі.
Прэсавая служба СБПУсе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг