Школа маладога пісьменніка - лекцыя па перакладзе і сустрэча з Міхасём Скоблам

9 студзеня ў Школе маладога пісьменніка, створанай пры ГА «Саюз беларускіх пісьменніка» для пераможцаў леташняга конкурса «Эклібрыс», лекцыю па тэорыі перакладу прачытала кандыдат філалагічных навук, дацэнт Марына Рагачэўская.


Выкладчык звярнула ўвагу навучэнцаў на наступныя элементы мастацкага тэкста, якія патрабуюць асобнага падыходу пры перакладзе:

Загаловак

Уласныя імёны

Апісанні — інтэр'ер, абсталяванне, касцюм і г.д. (дэталі); хранатоп (уключаючы тапонімы); думкі, пачуцці, псіхалагічны стан, характар

Вобразы (дэталі, фабульныя вобразы, вобразы характараў) і сродкі іх стварэння

Маналагічная і дыялагічная мова (уключна з ідыялектам ды інш. індывідуальныя асаблівасці)

Атмасфера, танальнасць, аўтарскае стаўленне (асаблівая ўвага да іроніі)

Рэаліі і культурна-нацыянальная спецыфіка

Інтэртэкстуальнасць

Ідэйны сэнс твора


Таксама Марына Рагачэўская рассказала пра два падыходы да мастацкага перакладу: "фарэнізацыю" і "даместыкацыю", згадала дзевяць запаветаў перакладчыка ад Мікалая Гумілёва: 1) колькасць радкоў, 2) метр і памер, 3) чаргаванне рыфмаў, 4) характар ​​enjambement, 5) характар ​​рыфмаў, 6) характар ​​слоўніка, 7) тып параўнанняў, 8) асаблівыя прыёмы, 9) пераходы тону.

Пасля лекцыі адбылася сустрэча з Міхасём Скоблам, які падзяліўся сваім досведам па ўкладанні анталогіяў, расказаў пра асаблівасці працы ў архівах.

Сёння ў Школе маладога пісьменніка лекцыю пра правапіс і вымаўленне прачытае паэт і мовазнаўца Анатоль Івашчанка, майстар-клас дасць літаратурны крытык, паэт Леанід Галубовіч.

Прэсавая служба СБП