Школа маладога пісьменніка

Заняткі:

Хоць пачыналася Школа як адукацыйны праект ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” для паэтаў і празаікаў, з 2013 года ў ёй навучаюцца тыя, хто спрабуе сябе менавіта ў прозе.

Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Выкладчыцкі склад:

У розныя гады выкладчыкамі і выкладчыцамі Школы былі:

2012-2013 пісьменнікі Валянцін Акудовіч і Алесь Пашкевіч (Проза), паэты Уладзімір Някляеў і Андрэй Хадановіч (Паэзія).

З 2013 па 2015 у школе працавала пісьменніца Наталка Бабіна.

Цяперашні выкладчыцкі склад выглядае наступным чынам:

Ганна Бутырчык – літаратуразнаўца, загадчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук.

Наталля Паваляева – празаік, выкладчыца кафедры замежнай літаратуры БДУ, кандыдат філалагічных навук.

Людміла Рублеўская – празаік, паэтка, літаратурны крытык, журналістка.

Акрамя заняткаў з пастаяннымі выкладчыцамі, Школа арганізуе майстар-класы і лекцыі вядомых беларускіх пісьменнікаў_іц, перакладчыкаў_ыц, літаратурных крытыкаў і навукоўцаў. Сакрэтамі свайго майстэрства з навучэнцамі ў розныя гады дзяліліся Святлана Алексіевіч, Барыс Пятровіч, Алесь Разанаў, Алена Брава, Альгерд Бахарэвіч, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Вольга Гапеева, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Марыя Мартысевіч і іншыя.


Зборнікі прозы:
Пасля заканчэння навучання ў Школе ўсе навучэнцы і навучэнкі атрымліваюць магчымасць надрукаваць свае творы ў калектыўным празаічным зборніку. На дадзены момант выйшла 3 зборнікі.

Параходзік сучаснасці: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2012-2013)

Казкі майго горада: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2013-2014)

Рэцэнзіі на кнігу можна пачытаць тут і тут

Вешчуны ідуць на Беларусь: зборнік твораў выпускнікоў Школы маладога пісьменніка (2014-2015/2015-2016)

Школьны Блог:

Падчас навучання ў Школе маладога пісьменніка ўсе навучэнцы маюць магчымасць змяшчаць свае творы ў блогу

Кантакт

Па ўсіх пытаннях, звязаных з дзейнасцю Школы, звяртайцеся па электроннай пошце shkola.pismennika@gmail.com

Каб не прапусціць нашыя навіны, калі ласка, падпісвайцеся на старонку Школы пісьменніка ў FB.