Школа маладога пісьменніка працягвае сваю працу

Лекцыйныя заняткі ў Школе маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” 25 красавіка правялі драматург і сцэнарыст Андрэй Курэйчык і празаік, паэт, гісторык Уладзімір Арлоў.
Андрэй Курэйчык патлумачыў, як ён разумее драматургію, расказаў пра спецыфіку працы над п’есай ці сцэнаром, пра тое, чым розняцца тэатральная і кінадраматургія, паразважаў пра складанасці, з якімі сутыкаецца сцэнарыст. Напрыклад, што рабіць у цяперашняй сітуацыі, калі людзей вельмі цяжка закрануць эмацыйна, бо з экрана тэлевізара яны ўжо бачылі ўсё.
Уладзімір Арлоў расказаў пра тое, што паўплывала на яго ў выбары прафесіі і мовы, на якой ён піша, зачытаў урыўкі са сваёй кнігі “Пакуль ляціць страла. 100 пытанняў пісьменніку”.
Абодва выкладчыкі адказалі на пытанні навучэнцаў Школы.
Прэсавая служба СБП