Школа маладога пісьменніка сёлета будзе працаваць з празаікамі

Упершыню Школа запрацавала ў мінулым годзе і мела шырокую жанравую скіраванасць, сёлета прэферэнцыя будзе аддадзеная прозе. Конкурсны адбор 2013-2014 прайшло 20 навучэнцаў.

Заяўкі на навучанне ў Школе паказалі, што пісаць як па-руску, так і па-беларуску хоча моладзь з розных рэгіёнаў Беларусі. Едзіць на заняткі маладыя празаікі будуць не толькі з Мінску, але і з Маладзечна, Горадні ды Гомеля.

Тэмай першых семінараў стаў “Сэнс творчасці”. Студэнты дзяліся з выкладчыкамі сваім бачаннем ролі аўтара, уяўленнем пра чытача, а таксама выконвалі практычныя заданні: да прыкладу, дапісаць урывак з раману Караткевіча. Сваё хатняе заданне яны абмяркуюць праз месяц. А пакуль ужо ў гэтую пятніцу студэнтаў чакаюць майстар-класы ад Валянціна Акудовіча і Віктара Жыбуля.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"