Школы пісьменніцкага майстэрства Італіі і Беларусі сустрэліся ў Мінску

Людміла Рублеўская, Наталля Паваляева, Ганна Бутырчык, Карла Лукарэлі, Аксана Данільчык, Паала Таніні, Сімонэ Металі, Ева Бруньеціні, Аньезэ Савэрыні, Ірына Сіверцава (прэс-служба Пасольства)

З беларускага боку прысутнічалі Ганна Бутырчык, Людміла Рублеўская і Наталля Паваляева, якія выкладаюць прыгожае пісьменства аўтарам-пачаткоўцам у Мінску, а таксама адна з куратарак беларускай Школы Алена Казлова. З перакладам дапамагала паэтка Аксана Данільчык.

Апроч спадара Карла Беларусь наведалі ягоныя калегі па Школе Аньезэ Савэрыні (Agnese Soverini), Ева Бруньеціні (Eva Brugnettini) І Сімонэ Металі (Simone Metalli).

Беларускія і італьянскія калегі расказалі адно адному пра свой досвед працыі, і, спадзяемся, вынеслі для сябе з дыскусіі новыя ідэі для далейшай працы ў сваіх культурніцкіх ініцыятывах.

“Майстроўня вымыслаў” – гэта месца, поўнае гісторый, якія чакаюць, каб іх распавялі, створанае па прыкладзе майстэрняў перыяду Адраджэння, дзе вучні і майстры працуюць разам над тэкстамі апавяданняў.

Праца вядзецца ў чатырох накірунках: Фікшн (кіно), Нон-фікшн (дакументальнае кіно і тэлепраграмы), Мастацкая проза, Аўдыёвізуальная і мультымедыйная прадукцыя для дзяцей і падлеткаў.



У “Майстроўні вымыслаў” няма асобных курсаў навучання, а ідзе няспынная праца, гэта майстэрня ў поўным сэнсе гэтага слова.

Кожны накірунак маю пэўную аўтаномію ў навучанні, арганізацыі і стварэнні тэкстаў. У межах асобнага накірунка вучні працуюць над заказамі, над праектамі ўжо ў стадыі распрацоўкі ці ажыццяўлення і над арыгінальнымі праектамі, якія пасля прапаноўваюць партнерам “Майстроўні вымыслаў”. У выпадках, калі гэта магчыма, удзельнікі, якія працуюць над стварэннем праектаў, лічацца супрацоўнікамі ці аўтарамі, у залежнасці ад ролі, якую выконваюць. Такім чынам, па заканчэнні іх навучання ў майстроўні акрамя разнастайнага вопыту ў майстэрстве апавядання, яны могуць мець рэзюме і спіс ўжо выкананых прац.

“Майстроўня вымыслаў” − гэта не толькі месца працы і адукацыі, але і месца, дзе задумваюцца і выконваюцца розныя праекты.

Акрамя таго, школа ўдзельнічае ў стварэнні фільмаў, тэлевізійных праграм, арганізацыі фестываляў (напрыклад, Scriba Festival), семінараў і майстар-класаў.

ПРА БЕЛАРУСКУЮ ПІСЬМЕННІЦКУЮ ШКОЛУ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ ПАДРАБЯЗНЕЙ ЧЫТАЙЦЕ ТУТ

Фота Алены Казловай

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"