Школьная праграма па літаратуры змясцілася ў два тамы

Прэзентацыя двухтомнай анталогіі «Беларуская літаратурная спадчына», прымеркаваная да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, пройдзе 2 красавіка на філалагічным факультэце БДУ.

Двухтомная анталогія «Беларуская літаратурная спадчына» — першае выданне, у якім сабраныя практычна ўсе творы беларускай літаратуры, якія адносяцца да школьнай праграмы. Гэта больш за 400 тэкстаў, у тым ліку творы вуснай народнай творчасці, эпохі сярэднявечча і нашых дзён. Тэксты пададзены на мове арыгінала (царкоўнаславянскай, старабеларускай, лацінскай, польскай), суправаджаюцца копіямі-ілюстрацыямі старадрукаў, біяграфічнымі звесткамі пра аўтараў, каментарамі, гістарычнымі даведкамі.

Сярод укладальнікаў анталогіі — педагогі, філолагі, гісторыкі, культуролагі і бібліятэкары. Двухтомнік выдадзены выдавецтвам «Беларуская навука».

У мерапрыемстве возьмуць удзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі, пісьменнікі і літаратуразнаўцы. Запрошаны таксама навучэнцы і школьныя настаўнікі, бо менавіта гэтай аўдыторыі ў першую чаргу адрасаваны двухтомнік, адзначылі ў БГУ.

 

belta.by