Школьнікі слухалі Высоцкага па-беларуску

Міхась Булавацкі

Ён прадставіў сваю кнігу перакладаў твораў У. Высоцкага “Пра жыццё, пра волю, пра сябе…”, расказаў аб асаблівасцях такой працы і аб тым, як беларуская мова дазваляе арганічна і ў поўным аб’ёме перадаваць і нават узмацняць усе нюансы творчай манеры, думак і пачуццяў вялікага барда.

Вучні з вялікай цікавасцю паслухалі некаторыя пераклады з кнігі ў выкананні спадара Міхася і паўдзельчалі ў размове пра творчасць і неабходнасць паважлівых адносінаў да роднай мовы, яе захавання і далейшага развіцця.

Ул. інф. Магілёўскага абласнога аддзялення СБП