Шлях да Перамогі пісьменніка Фелікса Шкірманкова

Малодшы лейтэнант Ф. Шкірманкоў, 1945 г.

Пісьменнік нарадзіўся 27 мая 1926 года ў мястэчку Прапойск (зараз г. Слаўгарад). На пачатку вайны ў пятнаццацігадовым узросце ваяваў у знішчальным батальёне. Пасля заканчэння спецыяльнай падрыхтоўкі быў накіраваны ў варожы тыл, дзе з мая 1942 г. быў байцом партызанскага атрада Б. Саўкова, а потым брыгады Ф. Шляхтунова, якая з 1943 г. насіла імя генерала Л. Даватара.

Узнагародны ліст з апісаннем асабістага подзвігу і з прапановай узнагародзіць ордэнам Чырвонай Зоркі. 

Двойчы быў паранены. У красавіку 1943 г. пасля цяжкага ранення з Бягомльскага партызанскага аэрадрома вывезены ў савецкі тыл на лячэнне ў шпіталь. У красавіку 1944 г. Беларускім штабам партызанскага руху накіраваны на вучобу ў Маскоўскае Чырвонасцяжнае ваенна-інжынернае вучылішча.

Рэзалюцыі вышэйшага камандавання “з паніжэннем” —  толькі на медаль “За адвагу”.

Пасля заканчэння вучобы ў студзені 1945 г. накіраваны на 4 Украінскі фронт камандзірам асобнага ўзвода інжынернай разведкі 113-га Станіслаўскага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага і Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна. Яшчэ раз паранены ў лютым 1945 г. Узнагароджаны ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, медалямі “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны”  І ступені і “За перамогу над Германіяй”.

З загаду па брыгадзе аб узнагароджанні медалём “За адвагу”.

Пасля дэмабілізацыі ў маі 1951 г. па працоўным дагаворы паехаў у Магадан, дзе пасля заканчэння курсаў тэхнікаў-геолагаў працаваў у геалагічных партыях на пошуках радовішчаў урана, а потым золата. Закончыў горны факультэт Усесаюзнага завочнага палітэхнічнага інстытута і атрымаў кваліфікацыю горнага інжынера-геолага.

Узнагародны ліст з апісаннем асабістага подзвігу і прапановай узнагародзіць ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені. Звярніце ўвагу на падкрэсліванні чырвоным алоўкам – хутчэй за ўсё, іх зрабіў ці сам камандуючы 1-й Гвардзейскай  арміі А. Грэчка, ці нехта з іншых вышэйшых камандзіраў, што паспрыяла “павышэнню” узнагароды.

Рэзалюцыі камандзіраў, а ўнізе канчатковы штэмпель з пазначанай узнагародай – ордэн Чырвонага Сцяга, што было значна вышэйшым, чым прапанаваны спачатку ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені.

З загаду па арміі аб узнагароджанні ордэнам Чырвонага Сцяга.

Пасля выхаду на пенсію вярнуўся ў 1979 г. на радзіму ў Слаўгарад, дзе быў абраны дэпутатам і старшынём гарадскога Савета дэпутатаў. На гэтай пасадзе адпрацаваў чатыры гады.

Фелікс Шкірманкоў 

Вашай увазе прапануюцца сканы ўзнагародных лістоў і загадаў аб узнагароджанні Ф.У. Шкірманкова медалём “За адвагу”  і  ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга. Дакументы адсканаваны ў Падольскім архіве МА РФ, і менавіта толькі зараз Ф.У. Шкірманкоў меў магчымасць упершыню пазнаёміцца з імі.

Матэрыялы прадастаўлены Магілёўскім абласным аддзяленнем СБП